Кліпавае мысленне
Оригинал размещен на сайте nastaunik.info
Медыйнасць інфармацыі, з якой мы сутыкаемся кожны дзень, набірае ўсе большыя абароты. Добра гэта ці дрэнна? Гэта залежыць ад таго, з якого боку на гэта паглядзець.
Мабыць, няма нічога дрэннага ў тым, што, уключыўшы тэлевізар, мы можам даведацца амаль аб усім: дзе што здарылася ў свеце, калі выйдзе наступны «яблычны» гаджэт, аб выхадзе новага аўтамабіля, без якога, як паведамляюць распрацоўшчыкі, немагчыма абысціся. А што дрэннага ў тым, што ў любы час дня ці ночы мы маем магчымасць паглядзець фільм на любы густ, ці любую тэлеперадачу? Але – ёсць пэўныя «але».
Мабыць, няма нічога дрэннага ў тым, што, уключыўшы тэлевізар, мы можам даведацца амаль аб усім: дзе што здарылася ў свеце, калі выйдзе наступны «яблычны» гаджэт, аб выхадзе новага аўтамабіля, без якога, як паведамляюць распрацоўшчыкі, немагчыма абысціся. А што дрэннага ў тым, што ў любы час дня ці ночы мы маем магчымасць паглядзець фільм на любы густ, ці любую тэлеперадачу? Але – ёсць пэўныя «але».
Калі паглядзець на тое, што гэта за інфармацыя і як яна падаецца, з’яўляюцца першыя ноткі занепакоенасці. Справа ў тым, што вялікую колькасць часу нам паказваюць рэкламу. Астатні час – гэта праграмы забаўляльнага характару.
Ну, з рэкламай ўсе зразумела. Пакупай тое – будзеш паспяховым, пакупай іншае – будзеш здаровы, а калі хочаш быць добрым бацькам ці маці – купі прадукты для самых маленькіх. Гэта ўсе ні што іншае, як ўздзеянне на эмоцыі чалавека, што і працуе над павелічэннем колькасці продажаў «патрэбных» рэчаў.
Ідзем далей. Калі апошні раз вы бачылі праграму, якая не ўздзейнічае на эмоцыі чалавека, а падахвочвае яго думаць? Я не ведаю, ці існуюць такія наогул. Уключу тэлевізар – а там розныя рэаліці-шоў. Вось і атрымліваецца, што жадаем мы таго ці не, а нашыя дзеці жывуць вакол кароткіх відэафрагментаў, часцяком не звязаных паміж сабой. І галоўная задача гэтых відэафрагментаў – не задзейнічаць мысленне чалавека, а выклікаць пэўную псіхаэмацыйную рэакцыю, якая ў патрэбны момант вымусіць чалавека ўключыць пэўную праграму на ўзроўні падсвядомасці.
Што мы маем на выхадзе? Мне здаецца, што амаль кожны настаўнік гэта ведае. Дастаткова зайсці ў клас, і правесці там некалькі хвілін. Калі ў красавіку 2014 года выйшаў папулярны сярод падлеткаў і моладзі серыял пра настаўніка фізкультуры, які трапіў працаваць ў школу паводле падробленых дакументаў, а раней быў звязаны з крыміналам, у школе з розных месцаў былі чутны цытаты галоўнага героя гэтага фільма. Яно і зразумела. У яго была даволі дарагая іншамарка і шмат грошай. Самы звычайны паспяховы чалавек дваццаць першага стагодзя. А паспрабуйце прапанаваць ім прачытаць класічную літаратуру. Большасць яе і да паловы не зможа дачытаць. Пра фізіку ці матэматыку я прамаўчу.
Само сабой з’яўляецца пытанне – што рабіць? Я, як настаўнік фізікі, кожны дзень сутыкаюся з тым, што некаторыя дзеці (а бывае што і большасць класа) не могуць вывучыць матэрыял падручніка. Існуюе і другі тып вучняў. Яны цябе паслухаюць, за табой запішуць, і на наступны урок нават перакажуць табе тое, што ты ім казаў раней. Але, калі задасі ім пытанне, у якім ім трэба прааналізаваць, што яны ведаюць, адказу вельмі часта дачакацца немагчыма.
Відавочна, што ўсплыла галоўная праблема нашай адукацыі – кліпавае мысленне. Што гэта значыць? Гэта значыць, што дзеці адукацыйны працэс успрымаюць як відэаролік. Аднак гэты відэаролік не надта вясёлы. А калі дакладней, то ён падахвочвае іх думаць, а не задзейнічае эмацыйныя цэнтры мозгу.
Каб «уратаваць» адукацыйны працэс, я пачаў уводзіць розныя гульнявыя формы на сваіх уроках. У пэўным сэнсе гэта дала свае вынікі. Калі з дзецьмі «пагуляць» на уроку, то ўжо большая частка вучняў можа пераказаць вучэбны матэрыял.
Ці дапамагло гэта вырашыць галоўную цяжкасць сучасных дзяцей? Зразумела, не. «Кліпавыя дзеці» як не маглі прааналізаваць вучэбную інфармацыю, так і не маглі гэта зрабіць пасля разнастойных гульняў. А што рабіць, калі іх большая частка класа?
І тут мне на дапамогу прыйшла методыка развіцця крытычнага мыслення. Не скажу што гэта вельмі проста зрабіць. У гэтым напрамку патрэбна працаваць штодзённа, што павялічвае час падрыхтоўкі да заняткаў. Да і на тым самым уроке, дзе гэта выкарыстоўваецца, прыходзіцца працаваць значна болей. Але, крок за крокам, гэта дае свае станоўчыя моманты.
Жадаем мы гэтага ці не, але кожны настаўнік вымушаны працаваць ва ўмовах, якія падкідвае сучаснае жыцце. І толькі ад нас, настаўнікаў, залежыць, кім вырастуць нашы дзеці. А як вы працуеце з «кліпавымі вучнямі»?
Яўген Пархоменка
Яўген Пархоменка
Комментариев нет:
Отправить комментарий